22 снежня 2025, панядзелак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі расказаў, што можа прывесці да падзення рэжыму Пуціна

1
Сікорскі расказаў, што можа прывесці да падзення рэжыму Пуціна
Радослаў Сікорскі
Фота: Getty Images

Кіраўнік Крамля ідзе шляхам Леаніда Брэжнева.

Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі мяркуе, што гонка ўзбраенняў паміж краінай-агрэсаркай Расеяй і Захадам можа прывесці да падзення рэжыму расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, як гэта адбылося з Савецкім Саюзам. Прэзідэнт РФ справакаваў Захад на павелічэнне выдаткаў на абарону.

Аб гэтым кіраўнік польскага МЗС сказаў у інтэрв'ю сусветным СМІ пасля таго, як лідары дзяржаў-чальцоў NATO на саміце ў Гаазе дамовіліся аб павелічэнні выдаткаў на абарону. Ягоныя словы працытавалі журналісты Anadolu.

Са слоў міністра, Пуцін ідзе шляхам Леаніда Брэжнева. Расейскі дыктатар паўтарае памылкі СССР і можа страціць уладу праз новую гонку ўзбраенняў.

«Ён сам некалі сказаў, што Савецкі Саюз распаўся, таму што занадта шмат выдаткоўваў на ўзбраенне, а цяпер ён робіць роўна тое ж самае», - сказаў ён.

Сікорскі адзначыў, што прэзідэнт РФ вядзе «вельмі дарагую вайну» і справакаваў Захад павялічыць выдаткі на абарону.

«Ён (Пуцін. - Рэд.) вядзе вельмі дарагую вайну, а таксама справакаваў, напалохаў увесь Захад, прымусіўшы яго павялічыць выдаткі на абарону. Мы робім гэта, бо Пуцін нам пагражае», - сказаў Сікорскі.

З яго слоў, гэта азначае, што з «эканомікі памерам з Тэхас» Пуціну давядзецца выціснуць яшчэ больш сродкаў на абарону.

«Спадзяюся, з аналагічным вынікам для рэжыму (як у Савецкім Саюзе), але хутчэй», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках