26 лiпеня 2025, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэр Джэф Бэзас перанёс сваё раскошнае вяселле з цэнтра гістарычнай часткі Венецыі

19
Мільярдэр Джэф Бэзас перанёс сваё раскошнае вяселле з цэнтра гістарычнай часткі Венецыі

Названая прычына.

Амерыканскі мільярдэр Джэф Бэзас праз пратэсты мясцовых жыхароў перанёс вяселле з Ларэн Санчэс з цэнтра Венецыі ў іншы раён. Пра гэта паведамляе італьянскае выданне Panorama.

Як паведамлялася раней, вяселле павінны былі правесці ў адрэстаўраванай былой дабрачыннай школе Скуола Грандэ дэла Мізерыкордыя. Цяпер жа госці збяруцца ў будынку Венецыянскага Арсенала - ані не менш раскошным аб'екце, але размешчаным далей ад цэнтра горада. Гэтую інфармацыю ВВС пацвердзіў супрацоўнік мэрыі Венецыі.

Як адзначае Panorama, у мерапрыемстве возьмуць удзел сем ці восем супер'яхт, якія належаць сябрам пары, запланаваныя блізу 90 прыватных рэйсаў і паветраных таксі ў аэрапорты Венецыі і іншых бліжэйшых гарадоў.

Папярэдне даты вяселля не называліся, але вядома, што на яго запрошаныя амаль 200 гасцей, у тым ліку Кэці Пэры, Опра Уінфры, Кім Кардаш'ян і дачка Дональда Трампа Іванка.

Раней стала вядома, што ў адказ на вяселле Бэзаса ў Венецыі мясцовыя актывісты заляпілі сцены горада плакатамі «няма месца для Бэзаса» і размясцілі банеры на такіх знакавых турыстычных аб'ектах, як мост Рыяльта і востраў Сан-Джорджа-Маджорэ.

«Тое, што тут адбываецца, — гэта абуральная пыха, — сказала 34-гадовая Марта Сатарыва, настаўніца англійскай мовы ў сярэдняй школе Венецыі і актывістка. - Ён эксплуатуе горад гэтак жа, як эксплуатаваў рабочых ва ўсім свеце, каб пабудаваць сваю імперыю».

23 чэрвеня актывісты разгарнулі на плошчы Святога Марка велізарны банэр з надпісам: «Калі вы можаце арандаваць Венецыю для свайго вяселля, вы можаце плаціць больш падаткаў». Плакат хутка прыбрала паліцыя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках