26 чэрвеня 2025, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды перадалі Украіне апошнія знішчальнікі F-16

2
Нідэрланды перадалі Украіне апошнія знішчальнікі F-16

Гэта пераломны момант у вайсковай падтрымцы NATO.

Нідэрланды закончылі перадачу Украіне амерыканскіх знішчальнікаў F-16 Fighting Falcon, стаўшы апошняй краінай Бенілюкса, якая выканала сваё абяцанне, дадзенае ў 2023 годзе, піша The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org). Апошняя партыя самалётаў вылецела з авіябазы «Фолкел» у суботу, дзе праходзіла тэхнічнае абслугоўванне перад адпраўкай.

«Гэта настальгічны момант. F-16 дзесяцігоддзямі былі сэрцам нашых ВПС. Але цяпер, калі мы пераходзім на F-35, найлепшага месца прызначэння, чым Украіна, і ўявіць нельга. Ва ўмовах штодзённых расейскіх авіяўдараў гэтыя знішчальнікі жыццёва важныя для абароны Украіны і, як вынік, для бяспекі Еўропы», — заявіў міністр абароны Нідэрландаў Рубэн Брэкелманс.

Ён дадаў, што Нідэрланды не толькі перадаюць тэхніку, але і навучаюць украінскіх пілотаў, тэхнікаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі высока ацаніў эфектыўнасць F-16: «Нашы пілоты, якія кіруюць F-16 і Mirage, за апошнія дні збілі значную колькасць крылатых ракет. Дзякуй абаронцам неба!»

Паводле звестак украінскіх сіл СПА, падчас апошняй масаванай атакі Расеі на Кіеў і іншыя гарады было знішчана 9 ракет Х-101 і 288 з 355 варожых дронаў.

Акрамя 24-x F-16 ад Нідэрландаў, Украіна чакае 19 знішчальнікаў ад Даніі, 30 - ад Бэльгіі і 6-ад Нарвэгіі. ЗША і Вялікабрытанія рыхтуюць пілотаў. Таксама з базы ВПС ЗША "Дэвіс-Монтан" былі перададзеныя спісаныя F-16 Block 15 — для разборкі на запчасткі або выкарыстання ў якасці прынад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках