У сеціве з'явілася новае відэа з падпаленым расейскім бамбавіком
27- 2.06.2025, 11:01
- 24,544

Відавочца паведаміў, што пашкоджаных самалётаў яшчэ сем.
У сеціве з'явілася відэа, якое, як сцвярджаецца, было зроблена на тэрыторыі вайсковага аэрадрома Белая ў Іркуцкай вобласці РФ неўзабаве пасля атакі беспілотнікаў.
Аўтар відэа, апублікаванага ў панядзелак, 2 чэрвеня, у Telegram-канале Supernova+, заяўляе, што на кадрах «самалёт дагарае».
«І такіх яшчэ сем штук. Цяпер вадой запраўлюся і паеду яшчэ адзін самалёт датушваць», — кажа мужчынскі голас за кадрам.
Раней у сетцы былі апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі аэрадрома Белая пасля атакі БПЛА 1 чэрвеня.