У Сеніцы супрацоўнікі ДАІ зладзілі пагоню за падлеткамі
12- 2.06.2025, 11:00
- 4,894

Затрымалі 12-гадовага хлопца, які катаўся на кросавым матацыкле.
У аграгарадку Сеніца супрацоўнікі ДАІ затрымалі 12-гадовага хлопца, які катаўся на матацыкле. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
У міліцыю паступіла паведамленне, што непаўналетнія катаюцца па аграгарадку на матацыклах. На вуліцы Зялёнай супрацоўнікі ДАІ знайшлі хлопцаў, якія кіравалі кросавымі матацыкламі. Убачыўшы патрульны аўтамабіль падлеткі паспрабавалі схавацца. Адзін з іх кінуў транспартны сродак і паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы.
Высветлілася, што за стырном знаходзіўся 12-гадовы жыхар Менскага раёна. Яго матацыкл быў канфіскаваны і адпраўлены на штрафстаянку.
Матэрыялы справы супрацоўнікі ДАІ накіравалі ў інспекцыю ў справах непаўналетніх. Бацькам хлопца пагражае прыцягненне да адказнасці паводле артыкула 10.3 КоАП (невыкананне абавязкаў выхавання дзяцей).