22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ публікуюць поўны тэкст мірных прапаноў Украіны

СМІ публікуюць поўны тэкст мірных прапаноў Украіны

У дакуменце ўтрымліваецца прапанова абмену палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх».

Агенцтва Reuters публікуе поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, які заўтра Кіеўская дэлегацыя плануе прадставіць на перамовах з Расеяй у Стамбуле.

Як гаворыцца ў публікацыі, дакумент, з якім пазнаёміліся журналісты, уключае ў сябе пяць параграфаў: «Ключавыя прынцыпы пагаднення і працэсу перамоў», «Наступны крок — узгадненне спынення агню і парадку сустрэчы лідараў», «Спыненне агню», «Меры для ўмацавання даверу» і «Сустрэча лідараў».

У першым параграфе пералічваюцца прынцыпы перамоў. Гаворыцца аб поўным і безумоўным спыненні агню ў паветры, на сушы і на моры як мінімум на 30 дзён. Чакаецца, што маніторынг за выкананнем замірэння будзе весціся пад кіраўніцтвам ЗША пры ўдзеле трэціх краін.

У дакуменце таксама ўтрымліваецца прапанова абмену палоннымі ў фармаце «Усіх на ўсіх».

Акрамя таго, як сцвярджае Reuters, у тэксце згадваецца адмова Кіева ад захавання нейтралітэту і прадугледжваецца магчымасць уступлення Украіны ў Еўразвяз і NATO, адсутнасць абмежаванняў на колькасць войска і яе размяшчэнне, а таксама прысутнасць на тэрыторыі краіны замежных войскаў.

Дакумент прапануе абмяркоўваць тэрытарыяльныя пытанні толькі пасля поўнага спынення агню. Міжнародная супольнасць пры гэтым не будзе прызнаваць расейскую юрысдыкцыю над страчанымі з лютага 2014 года тэрыторыямі Украіны.

Кіеў таксама дапускае паэтапнае зняцце з Расеі санкцый з магчымасцю іх аднаўлення і замарозку суверэнных расейскіх актываў да поўнай выплаты рэпарацый.

Сустрэча лідараў дзвюх краін называецца ўмовай для ўзгаднення ключавых пунктаў канчатковага мірнага ўрэгулявання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках