Авіяэкспэрт: Параза стратэгічных аэрадромаў РФ змяншае пагрозу для Еўропы
5- 2.06.2025, 10:21
- 4,704

Стратэгічную авіяцыю расейцаў можна «выключыць з ўраўнання».
Удар Службы бяспекі Украіны ў стратэгічных аэрадромах РФ змяншае пагрозу Масквы для Еўропы. Пра гэта LIGA.net расказаў авіяэксперт, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта Валерый Раманенка.
«Еўропа не мела стратэгічнай авіяцыі наогул. Калі цяпер мы расейскую выключаем з ураўнання - NATO можа наогул не баяцца вайсковага канфлікту з Расеяй, прынамсі, у авіяцыйным плане», – заявіў аналітык.