21 чэрвеня 2025, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць вакансій у абароннай прамысловасці ЕЗ вырасла на 40%

4
Колькасць вакансій у абароннай прамысловасці ЕЗ вырасла на 40%

Больш актыўна шукаюць інжынераў у галіне машынабудавання і электратэхнікі, а таксама IT-спецыялістаў.

У Еўропе колькасць вакансій у кампаніях, якія працуюць у сферы абароннай прамысловасці, з пачатку ўварвання РФ ва Украіну вырасла на 40%, паведамляе ў чацвер, 19 чэрвеня, агенцтва AFP са спасылкай на даследаванне партала па працаўладкаванні Indeed.

Больш актыўна кампаніі шукаюць інжынераў у галіне машынабудавання і электратэхнікі, а таксама IT-спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Параўнальна высокі попыт у сферах кіравання праектамі, мэнэджмэнту, офіснай і адміністрацыйнай працы, а таксама продажаў, высветліў Indeed. Нямецкія абаронныя кампаніі асабліва актыўна шукаюць адмыслоўцаў у вобласці тэхналогій, інжынірынгу і IT.

Паводле звестак Indeed, у Еўропе больш за ўсё вакансій у сферы абароннай прамысловасці знаходзіцца ў Францыі – 43% усіх галіновых вакансій. Далей ідуць Нямеччына і Вялікая Брытанія з 17%, астатнія 23% прыпадаюць на іншыя еўрапейскія краіны.

Паводле аналізу партала, цікавасць суіскальнікаў да пасад у абароннай прамысловасці таксама ўзрасла. У Нямеччыне колькасць тых, хто шукае працу ў гэтай галіне, стала застаецца вышэйшай за даваенны ўзровень, дасягнуўшы піка ў сакавіку гэтага года - на фоне дэбатаў аб шматмільярдных інвестыцыях у абарону за кошт запазычанняў.

Як адзначылі ў Indeed, многія задачы ў абаронных кампаніях падобныя з працай у аўтамабільнай прамысловасці, якая знаходзіцца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі. Аднак у параўнанні з аўтамабілебудаваннем абаронная прамысловасць застаецца адносна невялікім сектарам эканомікі ў Нямеччыне і Еўропе і не можа цалкам кампенсаваць страту працоўных месцаў у аўтамабільнай прамысловасці, канстатавалі ў Indeed.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках