21 чэрвеня 2025, Субота, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: ЕЗ плануе павялічыць даходы ад замарожаных расейскіх актываў

Politico: ЕЗ плануе павялічыць даходы ад замарожаных расейскіх актываў

Брусэль інвестуе €200 мільярдаў, каб дапамагчы Украіне.

Еўрапейскі Звяз разглядае магчымасць пераводу блізу €200 млрд замарожаных расейскіх дзяржаўных актываў, якія знаходзяцца ў Бельгіі, у больш рызыкоўныя інвестыцыйныя фонды. Гэта дазволіць атрымліваць павышаныя даходы і накіроўваць іх на падтрымку эканомікі Украіны без канфіскацыі асноўнай сумы актываў, піша Politico (пераклад - сайт Charter97.org).

Такі крок дапаможа павялічыць фінансавую дапамогу Украіне ва ўмовах зацяжнога канфлікту і пагроз з боку ЗША спыніць фінансаванне. Актывы былі замарожаныя ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Мяркуецца, што ЕЗ будзе выдаткоўваць толькі адсоткі ад інвестыцый, захоўваючы першапачатковы капітал, каб пазбегнуць абвінавачанняў у парушэнні міжнароднага права. Раней краіны «Вялікай сямёркі» дамовіліся выдзеліць Украіне €45 млрд, атрыманых ад інвестыцый у замарожаныя актывы, пры гэтым доля ЕЗ складае €18 млрд.

Абмеркаванне стварэння новага інвестыцыйнага фонду запланаванае на сустрэчу міністраў фінансаў краін ЕЗ у Люксембургу. Гэты фонд дасць магчымасць укладваць сродкі ў больш даходныя, але рызыкоўныя актывы, што можа істотна павялічыць даходы для падтрымкі Украіны.

Апроч гэтага, абмяркоўваецца выкарыстанне новага абароннага крэдытнага механізму SAFE для закупаў зброі.

Аднак праект сутыкаецца з юрыдычнымі і фінансавымі перашкодамі: некаторыя краіны ЕЗ, у тым ліку Нямеччына і Італія, выступаюць супраць канфіскацыі актываў, а Вугоршчына пагражае блакаваць прадаўжэнне санкцый, што можа прывесці да вяртання сродкаў Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках