«З Лукашэнкам ніхто цырымоніцца не стане»
4- 19.06.2025, 16:20
- 10,106

Украінскі эксперт ацаніў пагрозы вучэнняў «Захад-2025».
Вайсковы аналітык Аляксандр Каваленка мяркуе, што беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2025», якія пройдуць у нашай краіне ўвосень, уяўляюць пагрозу для Украіны. Пра гэта ўкраінскі эксперт піша для «Обозревателя»:
- Цяпер на тэрыторыі Беларусі адсутнічае ўдарная групоўка, здольная ажыццявіць наступ на Кіеў або ўсякі іншы найбліжэйшы абласны цэнтр на поўначы Украіны. З іншага боку, пагроза працягвае заставацца актуальнай.
У залежнасці ад таго, як расейская групоўка будзе мяняцца цягам найбліжэйшага часу, можна гаварыць аб тым ці іншым узроўні пагрозы. Нават калі яна дасягне 40-60 тысяч, то гэта пагроза не столькі для Кіева ці кожнага абласнога цэнтра, колькі для прыгранічча - з недалёкімі перспектывамі з прычыны абмежаванасці магчымасцяў такіх груп.
Яркі прыклад - поўнач Харкаўскай і Сумскай абласцей, дзе расейцы апынуліся скаванымі.
Але, даючы дабро на фармаванне нават такой групоўкі на тэрыторыі Беларусі, Аляксандр Лукашэнка павінен выдатна разумець, што зараз за акном не 2022-і год і ніхто з ім у такім выпадку цырымоніцца не стане.