23 чэрвеня 2025, панядзелак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CEPA: Галоўная задача NATO

2
CEPA: Галоўная задача NATO

Найлепшы ўклад у бяспеку Азіі - гэта стрымліванне Расеі.

На фоне ўзмацнення супрацоўніцтва Расеі з Кітаем і Паўночнай Карэяй у NATO пачалі абмяркоўваць магчымасць пашырэння альянсу за межамі Еўропы. Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што "мы не можам меркаваць, што існуе толькі адна сцэна - еўраатлантычная", намякаючы на магчымасць уцягвання Альянсу ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, піша CEPA (пераклад — сайтCharter97.org).

Тым не менш экспэрты перасцерагаюць: NATO з цяжкасцю дае рады бягучым задачам ў Еўропе і не гатовая да двух франтоў. Нягледзячы на магутныя вайсковыя паветраныя і марскія сілы, Альянс пакутуе ад нястачы боепрыпасаў і асабістага складу, а яго войска аслабленае дзесяцігоддзямі скарачэнняў. Да прыкладу, брытанскае войска сёння самае малалікае з часоў Напалеона.

Разгортванне сіл у Азіі запатрабуе не толькі боегатоўнасці, але і палітычнай волі, лагістыкі, вайсковай інфраструктуры і ўстойлівасці да эканамічных выдаткаў канфлікту з Кітаем. Імавернасць таго, што Тайвань або Філіпіны стануць чальцамі NATO і атрымаюць абарону паводле артыкула 5 аб калектыўнай абароне, выглядае вельмі малаверагоднай.

Аналітыкі падкрэсліваюць: найлепшы ўклад NATO ў бяспеку Азіі - гэта стрымліванне Расеі. Перамога Пуціна ва Украіне можа стаць сігналам слабасці Захаду і натхніць Кітай на агрэсіўныя дзеянні.

Альянс павінен засяродзіцца на ўмацаванні абароны Еўропы. Як і 75 гадоў таму, галоўнай задачай NATO застаецца абарона кантынента ад замежнай агрэсіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках