22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Адразу на два дні.

Да канца дня 19 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні, 20 чэрвеня — узмацненне ветру. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

"Сёння, 19 чэрвеня (чацвер), месцамі назіраюцца навальніцы, якія ў перыяд з 14.00 да 19.00 распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. У Менску ў гэты перыяд чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе — моцныя ліўні. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня", - гаворыцца ў паведамленні.

У Белгідрамеце дадалі, што 19 і 20 чэрвеня ў многіх раёнах краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

Паводле звестак сіноптыкаў, 20 чэрвеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная паветраная маса. Будзе воблачна з праясненнямі.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8...13°C, максімальная ўдзень +12...18°C, па захадзе Беларусі +19...21°C.

Атмасферны ціск уночы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба расці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках