22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп развярнуў цэны нафты ўніз

Трамп развярнуў цэны нафты ўніз

Што адбылося?

Кошты нафты ў чацвер, 19 чэрвеня, упалі на фоне нявызначаных сігналаў ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа што да патэнцыйнага ўмяшання Вашынгтона ў ізраільска-іранскі канфлікт і захавання Федэральнай рэзервовай сістэмай (ФРС) уліковых ставак на ранейшым узроўні, паведамляе Reuters.

Ф'ючарсы нафты маркі Brent патаннелі на 20 цэнтаў, да 76,5 даляра за барэль, пасля росту паводле вынікаў папярэдняй сесіі.

Амерыканская нафта маркі West Texas Intermediate патаннела на 4 цэнты, да 75,10 даляра за барэль.

18 чэрвеня Трамп заявіў журналістам, што ён можа вызначыцца, а можа і не вызначыцца, ці далучацца ЗША да Ізраіля ў яго атаках на Іран.

Са слоў аналітыкаў, прамое ўмяшанне Вашынгтона пашырыла б канфлікт, павялічыўшы рызыку нападу на энэргетычную інфраструктуру рэгіёну. Акрамя гэтага, удзельнікі рынку дагэтуль занепакоеныя магчымымі перабоямі паставак нафты праз кантраляваную Іранам Армузскую пратоку - важную артэрыю, праз якую пастаўляецца 19 мільёнаў нафты і нафтапрадуктаў за дзень.

Рынкавы аналітык IG Тоні Сікамор адзначыў, што ў кошце ўлічваецца здаровая прэмія за рызыку, паколькі трэйдары чакаюць, ці будзе наступным этапам ізраільска-іранскага канфлікту ўдар ЗША ці мірныя перамовы.

Старшая аналітык кампаніі Phillip Nova Прыянка Сачдэва дадала, што ўлічваючы непрадказальнасць палітыкі Дональда Трампа, «рынак чакае больш цвёрдыя сігналы, якія могуць паўплываць на попыт і прапанову «чорнага золата».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках