23 чэрвеня 2025, панядзелак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дроны выратавалі Украіну»

5
«Дроны выратавалі Украіну»

Еўрапейцы ўсё часцей выпрабоўваюць свае дроны на ўкраінскім фронце.

Для еўрапейскіх вытворцаў беспілотнікаў удзел іх тэхнікі ў баявых дзеяннях на фронце ва Украіне становіцца ключавой маркетынгавай перавагай, піша брытанскае выданне Independent (пераклад - сайт Charter97.org).

Як адзначаюць прадстаўнікі галіны, дроны, якія прайшлі праверку ва ўмовах вайны, выклікаюць давер не толькі ў вайскоўцаў, але і ў цывільных заказчыкаў — ад службаў выратавання да паліцыі і энэргетыкаў.

Французскія кампаніі, такія як Delair і Parrot, рэгулярна адпраўляюць сваіх прадстаўнікоў ва Украіну. Там яны не толькі пастаўляюць абсталяванне, але і сочаць за дынамікай тэхналагічнай гонкі, якую дыктуюць баявыя ўмовы: высокая шчыльнасць сістэм радыёэлектроннай барацьбы, неабходнасць устойлівасці да глушэння і дакладнай навігацыі.

«Калі мы кажам, што тэхніка добрая - гэта адно. Але калі ўкраінскія вайскоўцы кажуць, што яна працуе, гэта ўжо зусім іншы ўзровень даверу», — кажа Бастьен Манчыні, прэзідэнт Delair. Кампанія распрацавала ўдарны дрон Oskar, адаптаваны пад украінскія рэаліі, на аснове цывільнай мадэлі.

Украіна, са слоў экспэртаў, стала «тэхналагічнай лабараторыяй» і для абароннай, і для цывільнай сфер. Толькі сёлета Мінабароны Украіны плануе закупіць 4,5 мільёна беспілотнікаў, усе - айчыннай вытворчасці.

Кіраўнік Parrot Анры Сейду сцвярджае: «Тыя, хто не ўдзельнічае ва ўкраінскім праекце, рызыкуюць застацца па-за рынкам». Яго новы робат Anafi UKR быў выпрабаваны на фронце і цяпер прапануецца таксама для паліцэйскіх аперацый і выратавальных місій.

Адзін з украінскіх прадстаўнікоў індустрыі рэзюмаваў: «Дроны выратавалі Украіну».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках