22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана агуркоў і памідораў на Камароўцы завышаная на 40%?

9
Цана агуркоў і памідораў на Камароўцы завышаная на 40%?

Пра гэта заявіў МАРГ.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло маніторынг цэн гародніны на менскім Камароўскім рынку. У асобным выпадку кошт агуркоў і памідораў быў завышаны на 40%, паведамляе прэс-служба ведамства.

Так, адзін з прадаўцоў з Пінскага раёна Берасцейскай вобласці прадаваў агуркі па 40 рублёў за кілаграм. Аналагічная цана была ўсталяваная і на памідоры. Пасля таго як прадстаўнікі МАРГ запрасілі адміністрацыю рынку, іх кошт быў зніжаны на больш чым 40%.

Акрамя гэтага, адзін з суб'ектаў гаспадарання прадаваў прадукцыю без інфармацыі пра тое, калі яна была выраблена і якія ў яе тэрміны прыдатнасці. Пры гэтым некаторыя тавары прадаваліся ўжо са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Паведамляецца, што ў дачыненні да гэтага суб'екта ведамства вынесла прадпісанне. Рынку ж у МАРГ вынеслі рэкамендацыю аб ліквідацыі неналежнага кантролю за дзейнасцю суб'ектаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках