«Я прыйшоў у футбол дзеля жарсці»
1- 19.06.2025, 10:31
- 2,078

Італійскі трэнер адмовіўся ад “залатога кантракту” ад клуба з Савудаўскай Арабіі.
Пасля адстаўкі з рымскага футбольнага клуба "Лацыё” ў сакавіку 2024-га італійскі трэнер Маўрыцыё Сары ўзяў паўзу, але ўжо вярнуўся на “Стадыё Алімпіка”, каб аднавіць сваю кар'еру.
Зрэшты, усё магло скласціся інакш - італьянскі трэнер меў магчымасць пайсці па шляху былога трэнера "Інтэра” Сімоне Індзагі ў “Аль-Хіляле” або Стэфана Піёл і ў “Аль-Наср”, якія ўзначалілі клубы з Савудаўскай Арабіі, дзе ім плацяць велізарныя грошы.
“У мяне былі перамовы з адным савудаўскім клубам, дзе я зарабляў бы за месяц столькі ж, колькі ў “Лацыё” за год. Але я заўсёды казаў, што я іду за сэрцам, а не за грашыма. Мяне не цікавіла сума. Я прыйшоў у футбол дзеля жарсці і не хачу пачынаць рабіць гэта дзеля грошай цяпер. Гэта проста не выклікае ў мяне ніякіх эмоцый. Мне было б цяжка працаваць у такіх умовах", - сказаў Сары.
Нагадаем, што Сары пачаў трэнерскую кар'еру позна, доўгі час працуючы ў фінансавай сферы. 66-гадовы трэнер прайшоў шлях ад “Эмпалі” да “Напалі”, “Чэлсі”, “Ювентуса”. Цяпер ён узначальвае Рымскі “Лацыё”.