Bloomberg: Орбан можа страціць уладу ў Вугоршчыне
1- 19.06.2025, 10:21
- 3,970

У краіне расце падтрымка апазіцыйнай партыі «Ціса».
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан можа страціць уладу праз імклівы рост падтрымкі апазіцыйнай партыі «Ціса».
Пра гэта піша Bloomberg.
Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, новая апазіцыйная сіла не толькі абышла кіруючую партыю «Фідэс», але і атрымала істотную перавагу - блізу 15%. Так, за партыю «Ціса» гатовыя прагаласаваць 51% выбарцаў, тады як «Фідэс» падтрымліваюць 36%. Для параўнання, у сакавіку гэтая ж сацыялагічная група фіксавала разрыў на 9%.
На думку сацыёлагаў, такога ўзроўню падтрымкі ўжо дастаткова, каб апазіцыя атрымала пераканаўчую перамогу на парламенцкіх выбарах - аналагічную той, якую ў папярэднія гады дэманстраваў «Фідэс».
Нягледзячы на тое, што «Ціса» з'яўляецца маладой палітычнай сілай - яе заснавалі ўсяго год таму, узначальвае партыю дасведчаны палітык Петэр Мадзьяр. Раней ён быў у складзе ўрада Орбана, але пазней разышоўся з прэм'ерам і ўзначаліў апазіцыйны рух. У сваёй кампаніі «Ціса» засяроджвае ўвагу на пытаннях аховы здароўя і адукацыі.
Bloomberg таксама адзначае, што на фоне страты папулярнасці ўрад Орбана звярнуўся да рэпрэсій супраць незалежных медый і грамадзянскай супольнасці. Аднак праз масавыя вулічныя пратэсты ўлады вымушаныя былі згарнуць так званую кампанію «Вясновай прыборкі».
Наступныя парламенцкія выбары ў Вугоршчыны запланаваны на вясну 2026 года.