21 чэрвеня 2025, Субота, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч Арыны Сабаленкі ў Бэрліне перапынілі са скандалам

14
Матч Арыны Сабаленкі ў Бэрліне перапынілі са скандалам

Беларуская тэнісістка абурылася.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не змагла закончыць матч са швейцаркай Рэбекай Машаравай на турніры ў Бэрліне 18 чэрвеня.

Арганізатары прынялі пастанову прыпыніць матч 1/8 фіналу пасля першага сэта, які застаўся за першай ракеткай свету з лікам 6:2. Сваю пастанову яны патлумачылі тым, што травяны корт стаў занадта слізкім.

Гэта абурыла Сабаленку. "Вы перапыняеце матч з-за таго, што яна (Рэбека Машарава) сказала, што гэты бок слізкі? Я не разумею вашай пастановы!",- сказала яна супервайзеру. Той адказаў, што трава сапраўды слізкая. "Ды я толькі што згуляла там два геймы!",- абурылася Сабаленка.

Супервайзер толькі ківаў, маўляў, нічога не зробіш. "Яна проста саступае", - сказала Сабаленка.

Двубой дагуляюць 19 чэрвеня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках