21 чэрвеня 2025, Субота, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргентыне выкрылі расейскіх шпіёнаў, звязаных з Прыгожыным

У Аргентыне выкрылі расейскіх шпіёнаў, звязаных з Прыгожыным

Яны займаліся дэзінфармацыяй і маніпуляцыямі грамадскай думкай.

Выведка Аргентыны выкрыла групу расейскіх шпіёнаў. Яны стваралі мясцовую сетку ўплыву для спрыяння інтарэсам Масквы.

Пра гэта паведамляе La Derecha Diario.

Дзяржаўны сакратарыят выведкі Аргентыны (SIDE) выявіў сетку замежнага ўплыву, у якую ўваходзіла група грамадзян Расеі, якія пражываюць у краіне, у супрацоўніцтве з аргентынцамі.

Як адзначаецца, гэтыя асобы звязаныя з геапалітычнымі інтарэсамі Крамля і займаліся дэзінфармацыйнай дзейнасцю і маніпуляцыямі грамадскай думкай.

Сувязі з Прыгожыным

Расследаванне выявіла існаванне арганізацыі пад назвай La Compañía, звязанай з нябожчыкам верхаводам ПВК «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным і «Праектам Лахта». Гэты праект – складаная аперацыя, накіраваная на аўдыторыю ў ЗША, краінах Еўрапейскага Звязу і Украіне.

Магчымым кіраўніком шпіёнскай групы ў Аргентыне быў расеец Леў Андрыяшвілі, які дзейнічаў разам са сваёй жонкай Ірынай Якавенкай, якая таксама з'яўляецца грамадзянкай РФ. Яны адказвалі за фінансаванне сеткі і ўсталяванне кантактаў з мясцовымі актывістамі.

«Мэта La Compañía - сфармаваць групу асоб, лаяльных да інтарэсаў Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сярод мэтаў групы разгортванне дэзінфармацыйных кампаній, атрыманне канфідэнцыйнай палітычнай інфармацыі і ўплыў на фонды, няўрадавыя арганізацыі і грамадскія арганізацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках