22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні прайшоў публічны суд над студэнтам з Кот-Д'Івуара

6
У Гародні прайшоў публічны суд над студэнтам з Кот-Д'Івуара

У чым яго абвінавацілі?

У аграрным універсітэце Гародні прайшоў публічны суд паводле адміністрацыйнай справы супраць замежнага студэнта, затрыманага за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Пра гэта паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Выхадзец з Кот-Д'Івуара быў затрыманы за стырном у нецвярозым стане ў пачатку траўня. Пасяджэнне выязнога суда 18 чэрвеня над ім зрабілі публічным, з удзелам студэнтаў і педагогаў навучальнай установы, «каб падкрэсліць недапушчальнасць падобных правапарушэнняў».

Супрацоўнікі УУС нагадалі, што за кіраванне ў нецвярозым стане ёсць некалькі тыпаў пакарання: буйныя штрафы, якія дасягаюць 200 базавых адзінак, пазбаўленне пасведчання кіроўцы, тэрмінам аж да пяці гадоў, а ў выпадку паўторнага парушэння — крымінальная адказнасць. Што тычыцца замежных грамадзян, размова яшчэ карацейшая - сур'ёзнае грашовае спагнанне і выправаджэнне з краіны.

«Пераважная большасць гасцей прыязджаюць у нашу краіну са шчырым жаданнем вучыцца, уносіць свой уклад і ўмацоўваць міжнародныя сувязі. Аднак заўсёды застаецца невялікі адсотак людзей, хто думае, што для іх закон не пісаны. На прыкладзе ўчынку гэтага маладога чалавека мы хочам, каб вы ўсвядомілі ўвесь цяжар наступстваў парушэння заканадаўства, і тым самым зберагчы вас ад падобнага кшталту дзеянняў», — адзначыў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РУУС Мікалай Нічыпар.

Паводле пастановы суда замежнага студэнта прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці: цяпер ужо былы студэнт будзе прымусова высланы з краіны, а найбліжэйшы час правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках