Пуціну задалі адзінае пытанне - і ён страціў голас
12- 19.06.2025, 9:06
- 26,608

Дыктатара РФ спыталі пра атаку на Кіеў.
Уночы на 19 чэрвеня Уладзімір Пуцін даў прэс-канферэнцыю. Падчас сустрэчы з кіраўнікамі сусветных інфармагенцтваў правадыр Крамля заявіў, што Расея нібыта не знішчала жылыя кварталы ў Кіеве.
Пра гэта паведамляе «24 Канал» са спасылкай на расейскія СМІ, якія цытуюць Пуціна.
Падчас прэс-канферэнцыі Уладзіміру Пуціну традыцыйна задавалі параўнальна нейтральныя і агульныя пытанні. Аднак адзін з журналістаў усё ж спытаў правадыра Крамля пра жорсткі ўдар па Кіеве, які расейскія войскі ўчынілі ўночы 17 чэрвеня.
У адказ Пуцін закашляўся і нават страціў голас.
«Расея не знішчала жылыя кварталы ў Кіеве, удар быў па вайсковых заводах. Калі б вашы журналісты бачылі, як знішчылі нашы ракеты цэлыя жылыя кварталы, яны наўрад ці маглі б вам нешта сказаць»,-сказаў Пуцін.
Крамлёўскі дыктатар таксама чарговым разам паўтарыў свой жа тэзіс аб тым, што ўкраінскае кіраўніцтва нібыта само пачало вайну на ўласнай тэрыторыі з цяжкай тэхнікай і авіяцыяй, але пра гэта «ніхто не хоча сёння ўспамінаць».
«Мы думаем, што мы не пачыналі вайсковых дзеянняў ва Украіне, а спрабуем іх скончыць», – цынічна падкрэсліў Пуцін.
Дарэчы, падчас прэс-канферэнцыі Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што «сітуацыя для Кіева будзе пагаршацца». Правадыр Крамля дадаў, што Расея гатовая працягваць перамовы і новы раўнд магчымы ўжо пасля 22 чэрвеня.