У ГУВ раскрылі дэталі ліквідацыі здрадніка Украіны Грыцая
3- 19.06.2025, 9:01
- 11,290

«Прыйдзем да кожнага ціха ці гучна».
18 чэрвеня сталі вядомыя дэталі ліквідацыі Міхаіла Грыцая, які здрадзіў Украіне і перайшоў на бок акупантаў.
Былы кіраўнік суполкі партыі «Сацыялістычная Украіна», які атрымаў з рук расейскіх захопнікаў пасаду мэра Бярдзянска, быў застрэлены з пісталета з глушыцелем.

Пра гэта крыніца з ГУВ Мінабароны расказала РБК-Украіна.
Са слоў суразмоўцы СМІ, у тых абласцях Украіны, якія кантралюе вораг, застаецца мноства здраднікаў, падобных Грыцаю, усе яны - цэлі ГУВ.
«Прыйдзем да кожнага і спынім іх злачынную дзейнасць усялякім спосабам: з глушыцелем і без, ціха і гучна, але заўсёды эфектыўна», - паабяцала крыніца ў выведцы.