Іран упершыню атакаваў Ізраіль звышцяжкімі ракетамі
- 19.06.2025, 8:12
- 17,918

СПА Ізраіля перахапілі дзве з іх.
Увечары ў сераду, 18 чэрвеня Іран упершыню атакаваў Ізраіль звышцяжкімі ракетамі, здольныя несці боегалоўку вагой 1,5 — 2 тоны на адлегласць 2000-2500 кіламетраў.
Пра гэта расказаў сайт 12-га тэлеканала. Іншыя падрабязнасці можна даведацца на расейскіх рэсурсах. Сайт «КоммерсантЪ» са спасылкай на Al Jazeera піша, што гэта была ракета «Саджыл-2»
Гэта цвёрдапаліўная двухступеністая балістычная ракета сярэдняй далёкасці. Цвёрдапаліўныя ракеты адрозніваюцца тым, што на прадрыхтоўку да запуску ім патрабуецца меншы час. Іран паабяцаў, што ракетныя ўдары і далей будуць «дакладнымі, магутнымі і бесперапыннымі», і што іранскія ракеты не пакінуць ізраільцянамі «ні секунды спакою па-за падземнымі сховішчамі» і не дадуць змоўкнуць сірэнам паветранай трывогі.
«Выбірайце — альбо «павольная смерць» у пекле бункераў, альбо ратуйце свае жыцці, уцякаючы з зямель, скрадзеных вашымі продкамі. Уцякайце, калі хочаце выжыць!»- гаворыцца ў звароце КВІР.
У сераду, 18 чэрвеня а 19:40 сірэна прагучала па ўсім цэнтры краіны.
Неўзабаве стала вядома, што СПА Ізраіля перахапілі дзве балістычныя ракеты. Аскепкі ад перахопу ўпалі на шашы і закранулі легкавік. Кіроўца адкараскаўся шокам і лёгкімі траўмамі.