У аўстралійскіх матылькоў адкрылі здольнасці да астраноміі
1- 18.06.2025, 21:07
- 1,412

Навукоўцы пабудавалі для іх сапраўдны планетарый.
Аўстралійскія гіганцкія матылькі багонг могуць арыентавацца пры міграцыі, гледзячы на зоркі. Раней меркавалася, што такія здольнасці маюць толькі людзі і некаторыя птушкі. Каб высветліць, як уладкаваны рух матылькоў, навукоўцы пабудавалі для іх сапраўдны планетарый, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature.
У свеце налічваецца вялікая колькасць жывёлаў, якія мігруюць, у пэўны час года пераадольваюць часам велізарныя адлегласці для прадаўжэння роду. Навукоўцы даследуюць розныя механізмы навігацыі, патрэбныя розным відам, каб арыентавацца ў прасторы і пракладаць шлях строга па баках свету. Жывёлы выкарыстоўваюць розныя прыродныя арыенціры, якія дазваляюць не збіцца з курсу, усе яны даўно вядомыя навуцы – кірунак ветру, акіянскія хвалі, сонца, магнітнае поле Зямлі.
Навукоўцы пад кіраўніцтвам Дэвіда Дрэера з Лундскага ўніверсітэта (Швэцыя) пастанавілі высветліць механізм навігацыі багангскага матылька (Agrotis infusa) – матылька велічынёй з далонь з сямейства совак, які вядомы сваімі міграцыямі два разы на год да Аўстралійскіх Альпаў і назад.

Увесну маладыя асобіны робяць доўгую вандроўку даўжынёй прыкладна тысячу кіламетраў, каб дасягнуць горнага масіву з пячорамі на паўднёвым усходзе Аўстраліі. Аб'ядноўваючыся ў велізарныя чароды, матылі ляцяць да гэтых пячораў, каб схавацца ад спякоты, увосень жа яны робяць зваротны шлях да месца нараджэння, каб размножыцца і памерці. Кожны матылёк бывае ў пячорах усяго раз у жыцці, гэта значыць сапраўды пракладвае шлях туды, дзе ніколі не бываў. Навукоўцаў зацікавіла, як кузуркам гэта ўдаецца. У мінулых працах было паказана, што для навігацыі матылькі выкарыстоўваюць магнітнае поле Зямлі, аднак навукоўцам вядома, што жывёлы рэдка выкарыстоўваюць для навігацыі толькі адзін арыенцір.

Яны правялі эксперымент – падчас восеньскай міграцыі матылькоў прывязвалі ніткай і змяшчалі ў «сімулятар палёту», адсочваючы кірунак іх руху. Высветлілася, што пад адкрытым зорным небам матылькі спрабавалі ляцець строга на поўнач, як гэта адбываецца ў натуральных умовах. Каб вызначыць, ці арыентуюцца яны паводле зорак, матылькоў змяшчалі ў закрыты аб'ём, на столь якога праекцыянавалася «зорнае неба». Высветлілася, што пры натуральным размяшчэнні зорак матылькі арыентаваліся на поўнач, а пры павароце зорнага неба на 180 градусаў ляцелі назад.
Пры гэтым, калі зоркі праекцыянаваліся на «неба» выпадковым чынам, матылькі пераставалі рухацца ў нейкім вызначаным кірунку. Абодва эксперыменты – пад адкрытым небам і ў «планетарыі» праводзіліся ўнутры катушак Гельмгольца, якія дазвалялі абнуліць магнітнае поле Зямлі.
«Наколькі мы ведаем, акрамя людзей і некаторых птушак, якія мігруюць уначы, ніводная жывёла больш не выкарыстоўвае зоркі для навігацыі ў пэўным геаграфічным кірунку, – гаворыцца ў працы. – Калі багонгі робяць гэтак сама, гэта можа растлумачыць іх здольнасць утрымліваць закладзены курс міграцыі нягледзячы на начны рух зорак».
Навукоўцы паспрабавалі выявіць спецыфічныя механізмы ў мозгу казурак, якія адказваюць за гэты феномен. Яны вылучылі тры групы нейронаў, за актыўнасцю якіх навукоўцы сачылі пры павароце «зорнага неба» над кузуркай. «У некаторых нейронаў пікавая электрычная актыўнасць супадала з пэўным вуглом павароту неба, гэта значыць гэтыя клеткі рэагавалі больш за ўсё, калі матылёк размяшчаўся пэўным чынам у адносінах да неба, асабліва, калі яны былі накіраваныя ў кірунку поўдня», – гаворыцца ў працы.
З жывёлвш толькі людзі і птушкі здольныя выкарыстоўваць для навігацыі асобныя зоркі і сузор'і, нагадваюць навукоўцы. «Застаецца незразумелым, як самыя яркія зоркі могуць быць адрозныя маленькімі складанымі вачыма матылька. Але Млечны Шлях, які ў некаторых частках паўднёвага неба становіцца самай яркай паласой на небе, хутчэй за ўсё бачны матылькам багонг, пра што гавораць нашы фізіялагічныя доследы», – дадалі навукоўцы.