Том Круз атрымае «Оскар»
4- 18.06.2025, 20:49
- 3,890

За ўнёсак у кінематограф.
Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук, якая займаецца адборам намінантаў на прэмію «Оскар», пастанавіла ўручыць актору Тому Крузу ўзнагароду Governors Awards. Ганаровай статуэткай узнагароджваюцца людзі, якія зрабілі выключны ўнёсак у развіццё кінамастацтва.
«Адзін з самых вядомых і касавых актораў усіх часоў, Круз з'яўляецца заўзятым прыхільнікам кінатэатральнага досведу і дапамог індустрыі перажыць складаны перыяд падчас пандэміі COVID-19», – паведаміла прэзідэнтка акадэміі Джанет Янг.
Разам з ім статуэткі «Оскар» атрымаюць харэограф Дэбі Ален і мастак-пастаноўшчык Уін Томас. Акторка Долі Партан будзе ўзнагароджаная гуманітарнай прэміяй імя Джына Хершалта за шматгадовую дабрачынную дзейнасць у сферы пісьменнасці і адукацыі, паведамілі ў акадэміі.