22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітая трактарам карова сутыкнулася з раварысткай пад Любанню

13
Збітая трактарам карова сутыкнулася з раварысткай пад Любанню

Вяскоўка атрымала траўмы і была шпіталізаваная.

У Любанскім раёне збітая трактарам карова траўмавала раварыстку, паведамілі ў тэлеграм-канале «ДАІ Меншчыны».

ДТЗ адбылося на дарозе мясцовага прызначэння Н-8881 кірункам Сялец – Старыя Юркавічы – Новыя Юркавічы на Любаншчыне. У аўторак, 17 чэрвеня, блізу 06.30 раніцы 53-гадовы трактарыст на «МТЗ» у счэпцы з паўпрычэпам збіў карову, якая ішла па праезнай частцы дарогі яму на сустрэчу.

Збітая карова ўпала на правую абочыну, дзе сутыкнулася з 54-гадовай раварысткай, якая ехала па збочыне. Вяскоўка атрымала траўмы і была шпіталізаваная. Жывёла памерла.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках