Як ЦАХАЛ знішчае самыя сур'ёзныя іранскія ракеты
- 18.06.2025, 19:40
- 13,272

Відэафакт.
Ізраільскія вайскоўцы падзяліліся кадрамі знішчэння пускавой устаноўкі ракеты «Імад» - адной з самых сучасных іранскіх сістэм. Яна ўжо была гатовая да запуску, пішуць «Детали».
«Імад» - гэта балістычная ракета сярэдняй далёкасці, здольная даляцець з Ірана да Грэцыі ці Беларусі. Баявая частка важыць 750 кг. А памеры ракеты можна ацаніць нават па відэа. Іранскія жаўнеры побач з ёю выглядаюць зусім малюсенькімі.
Іранцы заяўляюць, быццам «Імад» здольная манеўраваць нават на фінальным адцінку траекторыі і трапляць у цэль з дакладнасцю некалькі дзясяткаў метраў, але эксперты ацэньваюць яе значна сціплей. У ізраільскім даследчым цэнтры «Альма» мяркуюць, што ўсё значна сціплей, а дакладнасць «Імада» – кола прыкладна 500 метраў.
«Імад» адна з самых новых вадкапаліўных іранскіх ракет, удасканаленне мадэлі «Шахаб-3». І вадкае паліва - яе вялікая слабасць. Такую ракету трэба запраўляць непасрэдна перад запускам. І ў гэты момант яна як на далоні. Чым ізраільскія ВПС і карыстаюцца.
Адзначым, што сёння, 18 чэрвеня, раніцай 25 самалётаў ЦАХАЛа ўдарылі па больш як 40 вайсковых аб'ектах у заходнім Іране. Білі не толькі па пускавых устаноўках, але і па месцах захоўвання ракет і іншай інфраструктуры.