Беларусам абяцаюць моцны вецер
- 18.06.2025, 15:46
- 4,390

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
У чацвер у Беларусі чакаецца моцны вецер, паведаміў Белгідрамет Мінпрыроды. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
«Удзень 19 чэрвеня (чацвер) у многіх раёнах краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак сіноптыкаў, 19 чэрвеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і няўстойлівыя паветраная маса. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы.
Тэмпература паветра мінімальная ўночы + 9 ... +15°С, максімальная ўдзень +17... +23°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.