21 чэрвеня 2025, Субота, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Уладзівастоку збілі дыпламатку ЕЗ: расейскага амбасадара выклікалі «на дыван»

5
Ва Уладзівастоку збілі дыпламатку ЕЗ: расейскага амбасадара выклікалі «на дыван»

Пацярпела дыпламатка з Румыніі.

У расейскім Уладзівастоку напалі на еўрапейскую дыпламатку. Еўразвяз выклікае “на дыван” для тлумачэнняў амбасадара РФ.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Са слоў спікера ЕЗ Аніты Хіпер, Еўрапейскі Звяз выклікаў амбасадара Расеі ў Брусэлі для тлумачэнняў пасля нападу на чыноўніка ў горадзе Уладзівасток у мінулым месяцы.

"Мы асуджаем усялякі гвалт у дачыненні да дыпламатаў ЕЗ. Яны павінны мець магчымасць выконваць свае абавязкі без страху і запалохвання. Бяспека нашых супрацоўнікаў з'яўляецца першачарговай, і мы будзем працягваць пераглядаць абарону нашых дыпламатычных супрацоўнікаў”, - заявіла спікерка ЕЗ.

Напад на дыпламата ЕЗ

Як вядома, на еўрапейскую дыпламатку напалі ва Уладзівастоку 26 траўня. Імя чыноўніка, грамадзянства і стан здароўя не выдаюцца.

Аднак нямецкае выданне Der Spiegel паведаміла, што пацярпелая дыпламатка з Румыніі, якая прыехала ў расейскі горад у афіцыйных справах.

Са звестак СМІ, на жанчыну напалі пасля таго, як яна выйшла з гатэля на ранішні шпацыр. Каля яе спыніўся аўтамабіль, з якога выйшлі двое мужчын. Ёй пагражалі, а затым збілі.

Нямецкае выданне са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ЕЗ паведамляе, што мужчыны нібыта працуюць на расейскія спецслужбы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках