У Берасцейскай вобласці абвясцілі набор вайсковаабавязаных
8- 18.06.2025, 14:48
- 14,088

Што адбываецца.
Збор вайсковаабавязаных абвясцілі ў Берасцейскай вобласці Беларусі, якая мяжуе з Польшчай.
Афіцэры і салдаты будуць задзейнічаны ў «спецыяльных мерапрыемствах, прысвечаных рэагаванню на новыя выклікі».
З 18 да 24 чэрвеня ў Берасцейскай вобласці праходзяць «мабілізацыйныя вучэнні», арганізаваныя вайсковымі камісарыятамі, удакладнілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Падчас гэтых мерапрыемстваў вайсковаабавязаныя змогуць аднавіць свае навыкі абыходжання са зброяй і тэхнікай. Таксама будзе магчымасць пастраляць.
Акрамя таго, у рамках вучэнняў плануецца правесці мерапрыемствы інфармавання і выкліку ўсіх датычных у вайсковыя камісарыяты.
Таксама задзейнічаны падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.