22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шок і абурэнне ў Крамлі»

8
«Шок і абурэнне ў Крамлі»

Ад Пуціна патрабуюць таго, на што ён пакуль не здольны.

Пасля аперацыі “Павуцінне” расейскія "ястрабы" могуць узмацніць ціск на Крэмль, патрабуючы абвясціць вайну Украіне. Яны спадзяюцца на ўзмацненне мабілізацыі ў Расеі, а таксама хочуць абгрунтаваць жорсткія бамбаванні мірных гарадоў Украіны, гаворыцца ў артыкуле The Telegraph.

Апытаныя выданнем крыніцы ў РФ расказалі, што ў Крамлі панавалі “шок і абурэнне” пасля ўдараў украінскіх дронаў па расейскіх стратэгічных бамбавіках. Некаторыя распавядалі журналістам, што ўспрынялі ўдары, як асабістую трагедыю. Іншыя запатрабавалі ад расейскага дыктара Уладзіміра Пуціна "абвясціць вайну" Украіне замест там званай "СВА".

"Сярод жорсткай нацыяналістычнай эліты Расеі расце перакананне, што Пуцін зайшоў недастаткова далёка, што ён павінен афіцыйна абвясціць вайну, набраць яшчэ мільён чалавек і знішчыць урад Уладзіміра Зяленскага штодзённымі ракетнымі ўдарамі па Кіеве”, - гаворыцца ў артыкуле.

Журналісты робяць выснову, што расейскія “ястрабы”, гэта значыць прыхільнікі ўзмацнення жорсткасці вайны, мяркуюць, што афіцыйнае абвяшчэнне вайны дазволіць ажыццявіць эскалацыю - штодзённыя ўдары міжкантынентальнымі ракетамі і, магчыма, прымяненне тактычнай ядзернай зброі. Таксама яны разлічваюць на масавую мабілізацыю, у рамках якой Расея можа набраць да 2 млн рэзервістаў.

The Telegraph спытаў у сваіх інсайдэраў, ці можа аперацыя "Павуцінне” падштурхнуць Пуціна прыслухацца да “ястрабаў".

Адзін з былых крамлёўскіх чыноўнікаў, які быў кіраўніком розных аперацый супраць Украіны, сказаў, што “Павуцінне" не стала прычынай палітычных дыскусій або перагляду фармату вайсковых аперацый. А крыніца ў каляваенным аналітычным цэнтры сказала, што Пуцін наўрад ці гатовы абвясціць вайну Кіеву, бо бягучая сітуацыя яго “цалкам задавальняе”. Яшчэ адна крыніца сказала, што Расея асцерагаецца працягу дыверсій з боку Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках