Пяцёра кіроўцаў зладзілі гонкі па начным Берасці
2- 18.06.2025, 14:34
- 4,378

Як іх пакаралі.
Супрацоўнікі ДАІ знайшлі і пакаралі пяцярых кіроўцаў, якія зладзілі гонкі ў Берасці, паведамілі ва УУС.
16 чэрвеня ў сетцы з'явілася відэа начнога стрытрэйсінгу на вуліцы Маскоўскай у абласным цэнтры. Інспектары выявілі асобы кіроўцаў пяці аўтамабіляў і склалі ў дачыненні да іх адміністрацыйныя пратаколы.
"Стрытрэйсінг - гэта не толькі парушэнне ПДР, але і прамая пагроза бяспекі для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Несанкцыянаваныя гонкі ствараюць небяспечныя сітуацыі на дарогах, павышаюць рызыку ДТЗ і могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў”, — рэзюмавалі ў ДАІ.