Foreign Policy: Ці ўступяць ЗША ў вайну з Іранам?
6- 18.06.2025, 14:12
- 1,694

Трамп не выключае вайсковага ўмяшання.
На фоне інтэнсіўных ізраільскіх авіяўдараў па тэрыторыі Ірана ўсё большая ўвага прыкаваная да рэакцыі Вашынгтона. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней выступаў за дыпламатычнае ўрэгуляванне іранскага ядзернага пытання, цяпер, відавочна, пераглядае сваю пазіцыю, піша Foreign Policy (пераклад - сайт Charter97.org).
Магчымасць прамога вайсковага ўмяшання ЗША становіцца ўсё больш рэальнай - і выклікае сур'ёзную занепакоенасць у амерыканскіх заканадаўцаў і сусветнай супольнасці.
Яшчэ на мінулым тыдні Трамп сцвярджаў, што ўгода з Тэгеранам “блізкая да заканчэння”, падкрэсліваючы сваё імкненне развязаць пытанне мірным шляхам. Аднак у пятніцу Ізраіль пачаў вайсковую кампанію супраць Ірана, нанёс удары па іранскіх ядзерных аб'ектах, вайсковай інфраструктуры і кіраўніцтву. Гэта падарвала і без таго хісткія спробы да мірнага ўрэгулявання і рэзка змяніла палітычную абстаноўку.
Праз пяць дзён, не бачачы прыкмет заканчэння ізраільскай аперацыі, Трамп апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth Social трывожны зварот, заклікаўшы амаль 10 мільёнаў жыхароў Тэгерана неадкладна пакінуць горад. Неўзабаве ён датэрмінова пакінуў саміт G7 у Канадзе, каб тэрмінова вярнуцца ў Вашынгтон для кансультацый з Радай нацыянальнай бяспекі ЗША.
У аўторак Трамп заявіў журналістам, што дамагаецца “рэальнага завяршэння" іранскай ядзернай праграмы, а на сваёй платформе запатрабаваў ад Тэгерана “БЕЗУМОЎНАЙ КАПІТУЛЯЦЫІ!”
Асаблівую ўвагу выклікала і ягонае рэзкае выказванне на адрас Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. "Мы дакладна ведаем, дзе знаходзіцца так званы Вярхоўны лідар," - напісаў Трамп. — "Ён - лёгкая цэль, але пакуль мы не збіраемся лікывідоўваць яго”.
Такім чынам, рыторыка Вашынгтона становіцца ўсё больш ваяўнічай, і перспектыва прамога канфлікту паміж ЗША і Іранам ператвараецца з гіпатэтычнай у рэальную пагрозу міжнароднай стабільнасці.