22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Кітай адпраўляе ў Іран таямнічыя самалёты

The Telegraph: Кітай адпраўляе ў Іран таямнічыя самалёты

Экспэрты выказалі здагадку, што можа быць на борце.

Кітай адпраўляе таямнічыя грузавыя самалёты ў Іран пасля ізраільскіх удараў, піша The Telegraph.

За тры дні прынамсі тры кітайскія грузавыя самалёты здзейснілі рэйсы ў Іран, нягледзячы на афіцыйныя заявы аб пункце прызначэння ў Люксембургу. Інцыдэнт выклікаў асцярогу праз магчымую вайсковую дапамогу Тэгерану на фоне абвастрэння канфлікту з Ізраілем.

Пасля нядаўняга ізраільскага ўдару па Іране, Кітай адправіў у Ісламскую Рэспубліку серыю грузавых самалётаў Boeing 747. Са звестак палётнага маніторынгу, самалёты выляталі з кітайскіх гарадоў, сярод іншага з Шанхая, праляталі праз Цэнтральную Азію і знікалі з радараў паблізу іранскай мяжы. У планах палёту паказвалася, што іх канчатковым пунктам з'яўляецца Люксембург, аднак самалётаў не зафіксавалі ў еўрапейскай паветранай прасторы.

Спецыялісты занепакоеныя тым, што менавіта перавозілі самалёты. Экспэрты адзначаюць, што такія самалёты часта выкарыстоўваюцца для транспартавання вайсковай тэхнікі.

“Гэтыя грузы не могуць не выклікаць вялікай цікавасці з-за чакання, што Кітай можа нешта зрабіць, каб дапамагчы Ірану", - адзначыла Андрэа Гізэлі, выкладчык з Універсітэта Эксэтэра.

Кітай і Іран з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, якіх аб'ядноўвае агульная апазіцыя да глабальнага ўплыву ЗША. Іран, як ключавы пастаўшчык энэрганосьбітаў для Кітая, да двух мільёнаў барэляў нафты штодня, застаецца прыярытэтным партнёрам Пекіна ў рэгіёне.

"Крах рэжыму ў Тэгеране стаў бы ўдарам па інтарэсах Кітая на Блізкім Усходзе", - адзначыла Гізелі.

Нягледзячы на гэта, Пекін, магчыма, дзейнічае асцярожна, каб не сапсаваць стасункі з ЗША, асабліва на фоне працяглай гандлёвай вайны.

Фірма Cargolux, якая эксплуатуе гэтыя рэйсы, адмаўляе выкарыстанне іранскай паветранай прасторы, аднак не дала інфармацыі пра груз. Паколькі маніфесты такіх грузаў з'яўляюцца закрытымі, ідэнтыфікаваць іх змесціва без незалежнай праверкі пакуль немагчыма.

Раней Кітай ужо спрабаваў пастаўляць зброю пад выглядам цывільнай прадукцыі. Еўрапейская выведка перахоплівала спробы перадаць кампаненты дронаў, замаскаваныя як дэталі для ветравых турбін. А летась расследаванне СМІ выкрыла схему з адпраўкай беспілотнікаў у Лівію на мільярд даляраў праз сетку падстаўных кампаній.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках