Ізраіль ударыў па вытворчасці цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану ў Тэгеране
- 18.06.2025, 10:56
- 2,400

ЦАХАЛ раскрыў дэталі аперацыі.
Ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдары па вытворчасці цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану ў Тэгеране, паведамілі ў войску абароны Ізраіля (ЦАХАЛ). Як адзначылі ў кіраўніцтве войска, з дапамогай выпуску новых цэнтрыфуг Іран імкнуўся павялічыць маштабы і хуткасць узбагачэння ўрану для стварэння ядзернай зброі. Таксама за мінулую ноч ізраільскія вайсковыя паветраныя сілы (ВПС) атакавалі Іранскія прадпрыемствы, якія вырабляюць сыравіну і кампаненты для зборкі ракет класа «зямля—зямля» і «зямля-паветра». З дапамогай першых Іран наносіць удары па тэрыторыі Ізраіля, а другія выкарыстоўваюцца супраць ізраільскіх ВПС, удакладнілі ў ЦАХАЛ.
Да гэтага Ізраіль ударамі з паветра знішчыў цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану на іранскім падземным заводзе ў Натанзе. Са слоў кіраўніка Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэля Гросі, цэнтрыфугі маглі быць выведзеныя з ладу ў выніку адключэння электраэнэргіі і разбурэння наземнай часткі завода. Таксама пашкоджанні пасля Ізраільскіх удараў былі зафіксаваныя на ядзерным аб'екце ў іранскім Ісфахане. Там разбураныя чатыры будынкі, адзначыў Гросі: Цэнтральная хімічная лабараторыя, завод канверсіі ўрану, завод вытворчасці паліва для рэактараў і прадпрыемства перапрацоўкі тэтрафтарыду ўрану. У той жа час на месцы завода па ўзбагачэнні паліва ў Фардо і на цяжкаводным рэактары ў Хондаб, які знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, пашкоджанняў не зафіксавана. АЭС у Бушэры не была аб'ектам нядаўніх нападаў і не пацярпела ад іх, як і даследчы рэактар у Тэгеране.