22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NI: Найгоршы вораг расейскага флоту - ён сам

3
NI: Найгоршы вораг расейскага флоту - ён сам

Маракоў Чарнаморскага флоту падазраюць у наўмысным псаванні падлодак.

На фоне зацяжной вайны ва Украіне і росту незадаволенасці ў войску, у расейскім Чарнаморскім флоце наспявае трывожная сітуацыя: афіцэраў падазраюць у сабатажы ўласных субмарын, піша The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org).

З паведамленняў расейскага Telegram-канала «ВЧК-ОГПУ», пачасціліся паломкі падводных лодак не звязаныя з ўдарамі УСУ, а могуць быць справай рук саміх расейскіх маракоў.

Праблемы, уключаючы паломкі рэдуктараў і пашкоджанні механізмаў змазкі, дэманструюць прыкметы вонкавага ўмяшання. У ліку падазраваных - малодшыя афіцэры, нядаўна пераведзеныя на службу ў падводны флот, які базуецца ў Новарасійску.

Хоць канкрэтныя лодкі не названыя, вядома, што ў Чорным моры Расея выкарыстоўвае чатыры субмарыны праектаў 636 «Варшавянка» і 722 (мадэрнізаваны «Варшавянка»), узброеныя крылатымі ракетамі «Калібр».

Гэта не першы выпадак падазрэнняў у падрыве баяздольнасці флоту знутры. У 2023 годзе ФСБ затрымала матроса Чарнаморскага флоту, які планаваў выбух на ваенным караблі на заданне ўкраінскіх спецслужбаў.

Гістарычна Чарнаморскі флот Расеі ўжо сутыкаўся з бунтамі: у 1905 годзе паўстанне на браняносцы «Пацёмкін» стала сімвалам супраціву царызму, а ў 1917-м флот бунтаваў з-за стомленасці ад вайны і недаверу да ўлады.

На фоне вайсковых няўдач — уключаючы знішчэнне флагмана «Масква» і адступленне з Севастопаля — гісторыя, магчыма, паўтараецца. Толькі гэтым разам пагрозай могуць стаць не гарматы, а высокадакладныя ракеты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках