23 чэрвеня 2025, панядзелак, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль нанёс масаваныя авіяўдары па аб'ектах ядзернай праграмы Ірана

Ізраіль нанёс масаваныя авіяўдары па аб'ектах ядзернай праграмы Ірана

ЦАХАЛ раскрыў дэталі.

Уночы 18 чэрвеня Ізраіль нанёс масаваны авіяўдар па вайсковых аб'ектах у сталіцы Ірана -Тэгеране. Знішчаныя аб'екты ядзернай праграмы і ракетнай зброі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.

Паводле звестак ЦАХАЛ, больш за 50 знішчальнікаў ВПС Ізраіля здзейснілі серыю ўдараў па вайсковых цэлях на тэрыторыі Тэгерана, якія былі абраныя на аснове выведвальных звестак.

Ізраіль заяўляе, што гэтыя аб'екты непасрэдна былі звязаныя з іранскай праграмай стварэння ядзернай зброі. Гаворка ідзе аб прадпрыемстве ў Тэгеране, звязаным з вытворчасцю цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану.

Іранскі рэжым узбагачае ўран менавіта з мэтай распрацоўкі ядзернай зброі, бо для мірнага выкарыстання атамнай энэргіі ўзбагачэнне на такім узроўні не патрабуецца.

Таксама гэтай ноччу быў пашкоджаны шэраг аб'ектаў у вытворчасці зброі, прадпрыемства для вырабу сыравіны і кампанентаў для зборкі балістычных ракет «зямля-зямля», якія Іран ужо выкарыстоўваў і працягвае выкарыстоўваць супраць Ізраіля.

Акрамя таго, атакаваны аб'ект вытворчасці кампанентаў для зенітных ракет, прызначаных для знішчэння самалётаў.

Гэтыя мэты былі знішчаныя ў рамках аперацый войска абароны Ізраіля супраць ядзернай праграмы Ірана і яго ракетнай прамысловасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках