Украіна склікае Раду бяспекі ААН праз начны напад Расеі
17- 17.06.2025, 21:23
- 7,486

Кіеў спадзяецца на жорсткі адказ на злачынныя дзеянні Расеі.
Украіна накіравала запыт аб скліканні тэрміновага пасяджэння Рады Бяспекі ААН у сувязі з начным нападам Расеі 17 чэрвеня.
Пра гэта «Укрінфарм» расказаў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Андрэй Мельнік.
«Толькі што я падпісаў ліст на прэзідэнта Рады Бяспекі ААН з просьбай як мага хутчэй склікаць паседжанне Рады бяспекі ў сувязі з эскалацыяй ракетнага тэрору Расеі супраць мірных жыхароў Украіны», – паведаміў Мельнік.
Сталы прадстаўнік Украіны пры ААН адзначыў, што толькі гэтай ноччу расейская масаваная атака забрала жыцці многіх кіяўлянаў, больш за сто атрымалі раненні, цалкам разбураныя жылыя дамы.
«Маем справу не проста з вайсковымі злачынствамі супраць цывільнага насельніцтва, якія штодня і кожную ноч здзяйсняе маскоўскі рэжым. Гэта злачынствы супраць чалавечнасці, якія патрабуюць не толькі асуджэння, але і катэгарычнай рэакцыі і практычных дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці, перш за ўсё Рады Бяспекі ААН», – падкрэсліў ён.
Мельнік дадаў, што ў аўторак правядзе сустрэчу з прэзідэнткай Рады бяспекі амбасадаркай Гаяны ў ААН Кэралін Радрыгес-Біркет, каб дэталёва абмеркаваць далейшыя крокі ў адпаведнасці са Статутам ААН.
«Спадзяюся, сябры Рады Бяспекі дадуць жорсткі адказ на злачынныя дзеянні Расеі. Час пакласці канец беспакаранасці Крамля», – адзначыў ён.