Трамп запатрабаваў безумоўнай капітуляцыі Ірана
1- 17.06.2025, 19:42
- 20,036

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ягонае цярпенне на зыходзе.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што чакае поўнай капітуляцыі Ірана ў вайне з Ізраілем.
«Безумоўная капітуляцыя», – напісаў ён капсам у сваёй сацсетцы Truth Social пасля некалькіх пастоў пра Іран.
Да гэтага амерыканскі лідар заявіў пра поўны кантроль над паветранай прасторай Ірана.
«У Ірана былі добрыя радары і іншае абарончае абсталяванне, і іх было шмат, але яно не параўнаецца з амерыканскім абсталяваннем, распрацаваным і вырабленым у ЗША», – напісаў Трамп.
Таксама Трамп заявіў, што ЗША ведаюць, дзе знаходзіцца вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі.
«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы вярхоўны лідар. Ён – лёгкая мішэнь, але знаходзіцца ў бяспецы там, дзе ён ёсць – мы не збіраемся ўхіляць яго (забіваць!), прынамсі, пакуль. Але мы не хочам, каб па мірных жыхарах або амерыканскіх салдатах стралялі ракеты. Наша цярпенне на зыходзе. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!» – напісаў Трамп.