Сабаленка нечакана пастанавіла згуляць у міксце
4- 17.06.2025, 19:22
- 4,762

Для выступу ў пары беларуска выбрала экс-бойфрэнда Марыі Шарапавай і Серэны Уільямс.
Арганізатары US Open паказалі спіс з 14 дуэтаў, якія будуць удзельнічаць у турніры змяшаных параў.
Сярод тэнісістаў і тэнісістак ёсць і першая ракетка свету Арына Сабаленка.
Беларуска вернецца да парнай гульні і выступіць разам з 34-гадовым балгарынам Рыгорам Дзімітравым. Апроч поспехаў у тэнісе, ён вядомы тым, што на світанку кар'еры сустракаўся з экс-першымі ракеткамі свету Марыяй Шарапавай і Серэнай Уільямс.
Спаборніцтвы ў міксце пройдуць у 2025 годзе за тыдзень да пачатку адзіночнага турніру – з 19 да 20 жніўня.
Фармат матчаў будзе адрознівацца ад класічнага: першыя два сэты згуляюць да чатырох пераможных геймаў без правіла «больш-менш», а пры ліку 4:4 адбудзецца тай-брэйк.
У выпадку роўнасці ў сэтах вызначальным стане супер-тай-брэйк да 10 балаў.
Фінальны матч турніру пройдзе паводле больш традыцыйных правілаў: да шасці геймаў у першых двух сэтах, а таксама без разгулянкі «больш-менш».