Менскае «Дынама» даведалася першага спаборніка ў Лізе чэмпіёнаў
3- 17.06.2025, 18:50
- 2,896

Першы матч пройдзе ў Балгарыі.
У аўторак у штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2025/26. У ім будзе ўдзельнічаць менскае «Дынама».
Каманда Вадзіма Скрыпчанкі згуляе з балгарскім «Лудагорцам». Першы матч пройдзе ў Балгарыі. Нагадаем, намінальна дамашнія матчы чэмпіён Беларусі мае намер праводзіць у Вугоршчыне.
Ніжэй прыведзены спіс астатніх параў стадыі. Заўважым, што на ёй згуляюць яшчэ тры беларусы: літоўскі «Жальгірыс» з Вільні з Юрыем Кендышам сустрэнецца з мальтыйскім «Хамрун Спартанс», а казахстанскі «Кайрат» з Аляксандрам Мартыновічам і Валерыем Грамыкам – са славенскай «Алімпіяй» з Любляны.
1-ы кваліфікацыйны раўнд
Жальгірыс (Вільня, Літва) – Хамрун Спартанс (Мальта)
КуПС (Фінляндыя) – Мілсамі (Малдова)
ТНС (Уэльс) – Шкендыя (Паўночная Македонія)
Іберыя-1999 (Грузія) – Мальмё (Швэцыя)
Левадыя (Эстонія) – РФС (Латвія)
Дрыта (Косава) – Дыферданж (Люксембург)
Вікінгур (Гёта, Фарэрскія Астравы) – Лінкальн Рэд Імпс (Гібралтар)*
Эгнатыя (Албанія) – Брэйдаблік (Ісландыя)
Шэлбурн (Ірландыя) – Лінфілд (Паўночная Ірландыя)
ФКСБ (Румынія) – Інтэр (Эскальдэс, Андора)
Віртус (Аквавіва, Сан-Марына) – Зрыньскі (Боснія і Герцагавіна)*
Алімпія (Любляна, Славенія) – Кайрат (Казахстан)
Ноа (Арменія) – Будучнаст (Падгорыца, Чарнагорыя)
Лудагорац (Балгарыя) – Дынама (Менск, Беларусь)
Першыя матчы пройдуць 8–9 ліпеня, у адказ – 15–16 ліпеня.
Заўтра, 18 чэрвеня, адбудзецца лёсаванне 2-га кваліфікацыйнага раўнду.
* Каманды, адзначаныя зорачкай, якія саступілі ў парах, адпраўляюцца не ў 2-і, а адразу ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый.