22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду падарыў Трампу футболку з асабістым аўтографам і пасланнем пра мір

6
Раналду падарыў Трампу футболку з асабістым аўтографам і пасланнем пра мір

Сувенір быў перададзены кіраўніку ЗША старшынёй Еўрарады Антоніу Кошта.

Пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча» Крыштыяну Раналду адправіў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падпісаную футболку каманды Партугаліі.

Падарунак Трампу падчас саміту G7 у Канадзе ўручыў старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, які выклаў адпаведныя фота на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

Апроч аўтографа Раналду на футболцы партугальскі футбаліст пакінуў пасланне: «Прэзідэнту Трампу. Гуляем за мір».

40-гадовы Роналду цяпер гуляе за саудаўскі «Ан-Наср» з 2023 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках