26 чэрвеня 2025, Чацвер, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яшчэ трохі - і здагоняць кошты ў Барсэлоне»

4
«Яшчэ трохі - і здагоняць кошты ў Барсэлоне»
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі даражэюць не толькі прадукты.

Чытач сайта Charter97.org расказаў, як змяніліся кошты квіткоў у заапарк "Дыпрыз" у Баранавічах:

- Білеты на нашу сям’ю з 4 чалавек каштавалі 150 рублёў. Яшчэ крыху – і здагоняць цэны заапарку ў Барсэлоне.

Яшчэ адно расчараванне: высветлілася, што каб пагладзіць капібару, трэба зараней запісвацца і дадаткова плаціць. Мы ўжо запісацца не змаглі, бо ўсё было распісана на найбліжэйшыя тыдні. Але ўразіў кошт: 100 рублёў за тое, каб пабыць 15 хвілін у кампаніі капібары! Мне падаецца, што я за такую суму згодны прабавіць час толькі з няўлоўнай чупакабрай!

Сярод дадатковых паслуг ёсць яшчэ і лемуратэрапія. Яна каштуе 20 рублёў. Але патрапіць нам не выпала і туды. Схадзілі таксама на альпакатэрапію, дзе пагладзілі альпак ды пакаталі дзяцей на поні. Яшчэ плюс 50 рублёў выдаткаў з сям’і…

А калі б пашчасціла нам сустрэцца з чупакабрай… выбачайце, капібарай! - то на адны квіткі за сям’ю нам бы давялося заплаціць 100 даляраў.

Так што Парк жывёлы выдатны, але даступны не для кожнай беларускай сям’і. Забаўкі дзяцей такога плану штотыдзень падчас вакацый, ведама ж, наш бюджэт не вытрымае. Але радуе, што такую магчымасць, прынамсі, беларусы маюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках