24 чэрвеня 2025, aўторак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка не змог забяспечыць нават гэтага»

6
«Лукашэнка не змог забяспечыць нават гэтага»

Беларуска параўнала дзіцячыя пляцоўкі ў краіне і за мяжой.

Сваімі назіраннямі чытачка падзялілася з сайтам Charter97.org:

- Кожнае лета мы ездзілі да бабулі ў мястэчка на захадзе Беларусі фактычна на цэлае лета. Сад, агарод, вадасховішча і лес – акурат усё гэта пасавала для летняга рэлаксу. Штодня хадзілі мы з дзецьмі ў парк пагуляць на пляцоўцы, з’есці марозіва ды папесціцца пад шатамі дрэў на летняй спёцы.

Падаецца, рай не памірай, але была ва ўсім гэтым харастве і кропля смуроду ў гарнец мёду: дзеці часцяком прасіліся ў прыбіральню. І яна, як ні дзіўна, была! Вось толькі такая, найлепшага савецкага ўзору: дзірка ў падлозе, а каб не зарывала нос, вакол дзіркі падлога засыпаная хлёркай, і мухі роем на галавой.

Дзеці ў яе хадзіць баяліся, там і даросламу страшна было зазірнуць, але пару гадоў таму нарэшце дайшлі да нас еўрапейскія тэхналогіі: паставілі ў нашым парку біяпрыбіральні. Маладыя мамы ўздыхнулі з палёгкай, але, як высветлілася, дарма. Біяпрыбіральні трэба ж даглядаць, а калі гэтага не рабіць, то яны імгненна ператвараюцца ў такія ж смярдзючыя як савецкія. У нашым парку так і сталася.

Некалькі гадоў таму мы перабраліся ў такое ж маленькае польскае мястэчка:

- І якое ж было маё здзіўленне, што шмат якія пляцоўкі маюць прыбіральні ды яшчэ і падведзены з вадой фантанчык, каб можна было наталіць смагу. Спачатку я з дзецьмі ставілася да іх насцярожана. Але аднойчы, зазірнуўшы, была ўражаная, што там не толькі чыста, а яшчэ нават ляжыць туалетная папера.

Вось, напэўна, за кошт гомельскага WC за 1 мільён даляраў усю Беларусь можна было б забяспечыць біяпрыбіральнямі з абслугоўваннем не на адзін год. Але ж не, дагэтуль дзяцей водзім за дрэўца і пад кусцік. Ну гэта ж першасныя патрэбы чалавека, якія мусяць быць забяспечаныя згодна з пірамідай Маслова!

Выснова: за 30 гадоў панавання рэжым Лукашэнкі не здолеў забяспечыць нават фізіялагічныя патрэбы беларусаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках