Міністр абароны Ізраіля: Аяталу Хаменеі можа чакаць лёс Хусэйна
- 17.06.2025, 16:11
- 3,920

Ізраіль Кац перасцярог вярхоўнага лідара Ірана.
Міністр абароны Ізраіля Ізраіль Кац заявіў, што Вярхоўнага лідара Ірана аяталу Алі Хаменеі можа спасцігнуць лёс, падобны да лёсу пакаранага дыктатара Ірака Садама Хусэйна.
Пра гэта паведамляе CNN.
«Я перасцерагаю іранскага дыктатара ад працягу вайсковых злачынстваў і ракетных абстрэлаў ізраільскіх грамадзян... ён павінен памятаць, які быў лёс дыктатара ў суседняй з Іранам краіне, які абраў гэты шлях супраць дзяржавы Ізраіль», — заявіў ён падчас сустрэчы вышэйшага вайсковага кіраўніцтва Ізраіля ў Тэль-Авіве.
Садам Хусэйн, які быў прэзідэнтам Ірака з 1979 года да зрынання ў 2003 годзе, уварваўся ў Іран у 1980 годзе і пачаў ракетную кампанію супраць Ізраіля ў 1991 годзе. Тады, праз восем гадоў, вайна зайшла ў нявыкрутку. Кампанія Ірака супраць Ізраіля доўжылася крыху больш за месяц падчас першай вайны ў Персідскай затоцы, і Ізраіль — пад ціскам ЗША — не нанёс удар у адказ.