22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі зруйнавалі кавярню з партрэтам Сталіна

11
У Гомелі зруйнавалі кавярню з партрэтам Сталіна
Архіўнае фота: Флагшток

Пры разборы кавярні рабочыя кінулі на зямлю чырвоныя і зялёныя сцягі.

Гомельскі «ябацька» Віталь Драбышэўскі абвінаваціў кіраўніцтва горада і вобласці ў знішчэнні бізнэсу з палітычных матываў. Нагодай стала руйнаванне ягонай кавярні, дзе красаваўся партрэт Сталіна, піша «Флагшток».

Ён запісаў відэазварот. У відэа ён заявіў, быццам кавярню зруйнавалі за тое, што ён «абараняў памяць пра Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна». Таксама ён абурыўся, што пры разборы кавярні рабочыя кінулі на зямлю чырвоныя і зялёныя сцягі. Драбышэўскі звярнуўся з гэтай нагоды да прысутных міліцыянтаў, а тыя загадалі выключыць камеру.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках