22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галодныя расейцы пад Ліманам масава здаюцца ў палон

21
Галодныя расейцы пад Ліманам масава здаюцца ў палон
ФОТА: «АРМІЯINFORM»

Акупанты скардзяцца на «вельмі горкую траву».

На Ліманскім кірунку захопнікі літаральна адзін за адным здаюцца ў палон, кажучы, што камандзіры кідаюць іх на волю лёсу без ежы і вады. Пра апошнія месяцы, проста «перанасычаныя» палоннымі, расказаў прадстаўнік 63-й асобнай механізаванай брыгады УСУ Расціслаў Яшчышын, як паведамляюць у агенцтве пры Мінабароны «АрміяInform».

Паводле ягоных словаў, столькі ахвотных здацца ў палон ніколі яшчэ не было. Прычына – у расейскіх камандзірах, якія кідаюць падначаленых, прымушаючы іх выжываць.

«Вядома, яны не прыйшлі сюды здавацца ў палон. Яны адстрэльваюцца пакуль могуць. Але зразумеўшы бязвыхаднасць сітуацыі, здаюцца. Расказвалі, напрыклад, што ў нашых краях вельмі горкая трава, а раніцай няма расы. Калі спрабавалі выпрасіць нейкую правізію, ім скідалі расейскі сцяг. Каб яны з ім там пабегалі, паздымалі», – растлумачыў Яшчышын.

Паводле ягоных словаў, ёсць і непрыемная тэндэнцыя – даволі шмат палонных з іншых краінаў. Напрыклад з Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана і Арменіі.

«Няцяжка здагадацца, адкуль яны там узяліся. Гэта людзі, якія прыехалі на заробкі», – адзначыў вайсковец.

Ён удакладніў, што для атрымання расейскага грамадзянства замежнікам прапануюць падпісаць кантракт з УС РФ. Гавораць, што трэба адваяваць год, і тады можна будзе атрымаць пашпарт.

«Гэта значыць, у іх ёсць мэта: зарабіць грошы і атрымаць расейскі пашпарт. У прынцыпе гэта ўсё», – падсумаваў афіцэр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках