Ізраіль знішчыў цэнтрыфугі на галоўным ядзерным заводзе Ірана
- 4,280

На пляцоўцы адбылося радыёактыўнае і хімічнае забруджванне.
Цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану на іранскім падземным заводзе ў Натанзе маглі быць цалкам знішчаныя ў выніку ўдараў Ізраіля 13 чэрвеня, паведаміў кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі.
Паводле яго, гэта адбылося праз адключэнне электраэнэргіі і разбурэнне наземнай часткі заводу. «Наша ацэнка такая, што з гэтай раптоўнай стратай вонкавага харчавання, магчыма, цэнтрыфугі былі сур'ёзна пашкоджаныя, калі не знішчаныя цалкам», — сказаў Гросіі ў інтэрв'ю BBC.
Ён таксама дадаў, што на пляцоўцы адбылося радыеактыўнае і хімічнае забруджванне, але ўзровень радыеактыўнасці звонку пакуль застаецца ў межах нормы. На гэты момант з меркаванняў бяспекі ніякія інспекцыі на аб'екце не праводзяцца. «Я ніколі не мог бы падставіць сваіх інспектараў пад такую небяспеку, таму, вядома, аб'екты зачыненыя, яны недаступныя для любой нармальнай дзейнасці», — адзначыў кіраўнік МАГАТЭ.