26 чэрвеня 2025, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя камфортныя гарады ў свеце

9
Названыя самыя камфортныя гарады ў свеце

Лідар змяніўся.

У штогадовым рэйтынгу самых камфортных для жыцця гарадоў свету паводле версіі Economist Intelligence Unit (EIU) Вена саступіла першае месца дацкаму Капенгагену, піша The Economist (пераклад - сайт Charter97.org).

Індэкс ацэньвае 173 гарады паводле пяці катэгорыяў: ахова здароўя, культура і экалогія, адукацыя, інфраструктура і стабільнасць. Нягледзячы на паляпшэнні ў большасці сфер, агульны ўзровень жыцця пацярпеў праз рост нестабільнасці.

Капенгаген, які атрымаў максімальны бал за стабільнасць, заняў першае месца. Вена і Цюрых дзеляць другі радок, за імі ідуць Мельбурн і Жэнева. У дзясятку таксама ўвайшлі Сіднэй, Осака, Окленд, Адэлаіда і Ванкувер.

Як правіла, лідарамі становяцца гарады з насельніцтвам меншым за 6 мільёнаў чалавек. Буйныя мегаполісы, такія як Лондан і Нью-Ёрк, занялі 54-е і 69-е месцы адпаведна з-за высокага ўзроўню злачыннасці, пагрозы тэрарызму і перагружаных дарог. Токіё апынуўся на 13-м месцы.

На супрацьлеглым канцы спісу засталіся Дамаск, нягледзячы на нядаўнія палітычныя перамены. Кіеў захоўвае месца ў дзясятцы найменш камфортных гарадоў трэці год запар. Тэгеран таксама блізкі да ніжніх радкоў — на фоне ізраільскіх бамбаванняў.

Самае прыкметнае падзенне паказаў канадскі горад Калгары - з 5-га месца на 18-е з-за праблем у ахове здароўя і нястачы жылля. У той жа час, Савудаўская Арабія палепшыла пазіцыі: горад Аль-Хобар падняўся на 13 пазіцый дзякуючы рэформам у рамках Vision 2030.

Нягледзячы на спад інфляцыі, рост геапалітычных рызык працягвае пагражаць ўзроўню жыцця ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках