22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

G7 нечакана ўзгадніла заяву аб Блізкім Усходзе

G7 нечакана ўзгадніла заяву аб Блізкім Усходзе

Іран названы «галоўнай крыніцай рэгіянальнай нестабільнасці».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ды іншыя лідары краін «Групы сямі» (G7, «Вялікай сямёркі») нечакана дамовіліся аб супольнай заяве з нагоды сітуацыі на Блізкім Усходзе. У тэксце дакумента, апублікаваным позна ўвечары ў панядзелак, 16 чэрвеня, арганізатарам саміту - Канадай, Іран названы «галоўнай крыніцай рэгіянальнай нестабільнасці і тэрору» і падкрэслена права Ізраіля на самаабарону. Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў G7 таксама пацвердзілі сваю даўно вядомую пазіцыю, згодна з якой ні ў якім разе нельга дазволіць Ірану займець ядзерную зброю, паведамляе «Нямецкая хваля».

Супольнае камюніке было ўзгоднена праз некалькі гадзін пасля таго, як Белы дом абвясціў, што Трамп датэрмінова вернецца ў Вашынгтон праз крызіс на Блізкім Усходзе і адмовіцца ад удзелу ў другім дні саміту.

Тым часам сам Дональд Трамп напісаў на сваёй платформе Truth Social, што вярнуўся ў Вашынгтон зусім не праз «замірэнне паміж Ізраілем і Іранам», як сцвярджаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, і абвінаваціў таго ў распаўсюдзе фальшывай інфармацыі. «Няпраўда! Ён не мае ні найменшага паняцця, чаму я цяпер накіроўваюся ў Вашынгтон, але гэта ўжо сапраўды не мае нічога агульнага з замірэннем», - запэўніў Трамп. З ягоных слоў, ідзе пра нешта «значна больш важнае» «Адмыслова ці не, але Эмануэль заўсёды ўсё няправільна разумее», - дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Адсутнасць прамой крытыкі на адрас Ізраіля

У заяве вядучых дэмакратычных эканамічных дзяржаў не ўтрымліваецца прамой крытыкі дзеянняў Ізраіля супраць Ірана, адзначаецца толькі важнасць абароны цывільнага насельніцтва падчас канфлікту і паказваецца, што пастановы іранскага крызісу павінны спрыяць больш шырокай дээскалацыі напружанасці на Блізкім Усходзе, уключаючы спыненне агню ў сектары Газа.

У дакуменце гаворыцца, што G7 будзе і надалей старанна адсочваць уплыў бягучага канфлікту на міжнародныя энэргетычныя рынкі і ў выпадку неабходнасці распачнуць разам з аднадумцамі скаардынаваныя дзеянні для гаратнавання стабільнасці рынкаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках